Распрацоўка ўрока па тэме Правапіс зычных


РАСПРАЦОЎКА ЎРОКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
ТЭМА:”ПРАВАПІС ЗВОНКІХ І ГЛУХІХ, ШЫПЯЧЫХ І СВІСЦЯЧЫХ, СПАЛУЧЭННЯЎ ЗЫЧНЫХ НА СТЫКУ КОРАНЯ І СУФІКСА, ПРЫСТАЎКІ І КОРАНЯ”





Выкладчык беларускай мовы і літаратуры

Шарко Г.А.












Тэма: Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе. Правапіс звонкіх
           і глухіх, шыпячых і свісцячых, спалучэнняў зычных на стыку кораня і
           суфікса, прыстаўкі і кораня.




Мэта: актуалізацаць і паглыбіць веды навучэнцаў па правапісу звонкіх і

           глухіх, шыпячых і свісцячых зычных; замацаваць веды па арфаграфіі
           беларускай мовы з апорай на веды па іншых раздзелах; удасканальваць
           арфаграфічную пісьменнасць навучэнцаў; працягваць развіваць інтэ-
           лектуальныя і пазнавальныя ўменні; стварыць псіхалагічны камфорт,
           умовы для выхавання пачуцця любові да роднай мовы.

Тып ўрока: урок паўтарэння і сістэматызацыі ведаў.


                               
Ход урока.

1.    Арганізацыйны момант.
1.1.Уступнае слова выкладчыка. (узаемнае прывітанне выкладчыка і навучэнцаў).
1.2.Праверка падрыхтоўкі навучэнцаў да ўрока.

2.    Праверка дамашняга задання.

Крыжаванка “Правапіс у,ў”

1

ў



2

ў



3

ў



4

ў



5

ў




1.Сукупнасць усіх відаў жывёл якой-небудзь тэрыторыі або геалагічнага перыяду. (фаўна)
2.Конны пастух у стэпах паўночнай Амерыкі.  (каўбой)
3.Лазня з сухой парай.  (саўна)
4.Троххвілінны перыяд у боксе, на працягу якога вядзецца бой.  (раўнд)
5.Цыркаввы артыст-комік.  (клоўн)

--- Скажыце, калі ласка, словы ў адказах з’яўляюцца словамі спрадвечнабеларускімі ці запазычанымі? (запазычаныя)
---  А як пісаліся гэтыя словы раней, па старых правілах? (з у)

      3. Актуалізацыя ведаў.
3.1. Праца з эпіграфам.
       Выкладчык. А цяпер звернемся да слоў, якія запісаны на дошцы і паказаны на слайдзе, з’яўляюцца эпіграфам нашага сённяшняга ўрока. (выразнае чытанне эпіграфа)
---- Пра што, на вашу думку, гаворыць Максім Танк ў гэтых вершаваных радках? (пра беларускую мову)
3.2. Фармулёука мэты ўрока.

        Выкладчык. Сапраўды, пра нашу родную беларускую мову. Сёння мы зробім яшчэ адзін крок у спасціжэнні мовы. Хочацца разам з вамі пасеяць зярняткі ведаў, каб яны ўзышлі, а ў патрэбны для вас час буйна ўскаласіліся і дапамаглі ў дасягненні вашых жыццёвых мэт, пры здачы на 2 курсе экзамена па мове. І так пачнеём сеяць.
3.    Знаёмства з новай тэмай.
       Выкладчык.  Тэма нашага сённяшняга ўрока “Правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных”. (паказваецца слайд, навучэнцы запісваюць тэму ўрока ў сшыткі). Давайце сфармулюем мэту, якая сення стаіць перад намі пры паўтарэнні названай тэмы. (вучні фармулююць мэту ўрока; паўтарыць і засвоіць правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных; слайд дэманструецца пасля таго, як навучэнцы вызначаць мэту самастойна).
        Выкладчык. Давайце падумаем і ўспомнім, як праверыць напісанне звонкіх і глухіх зычных на канцы і ў сярэдзіне слова?  (пасля іх патрэбна паставіць галосную літару. Гэта значыць паставіць зычную ў моцную пазіцыю).

        Выкладчык.Запомніце верш. (дэманструецца слайд з вершам; выкладчык выразна чытае)
            Калі ў слове зычны чуеш не выразна,
            Слова хутка ты змяняй,
            Да зычнага галосны падстаўляй,
            Год – гадамі правярай.

        Выкладчык. Напісанне свісцячых перад шыпячымі і шыпячых перад свісцячымі.Звярніце ўвагу на такія прыклады (паказваецца слайд)
             Бясшумна – бя(шш)умна
             Зжаць – (жж)аць
             Купаешся – купае(с’с’)я
---Як вы можаце растлумачыць правапіс данных зычных?

        Выкладчык. Напісанне прыставак аб-, ад-, над-, пад-
                                     прыназоўнікаў аб, ад, над, пад. (паказваецца слайд)
---Як яны пішуцца? (заўсёды аднолькава).

       Выкладчык. Напісанне літары д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса –ск-.
           Звярніце ўвагу на такія прыклады (паказваецца слайд)
                                            Суседскі – сусе(ц)кі
                                            Гарадскі – гара(ц)кі
---Растлумачце, калі ласка, правапіс літары д у прыметніках, утвораных з дапамогай суфікса –ск-.

4.    Пярвічнае замацаванне тэмы на практыцы. Выкананне заданняў.
Заданне 1.Знайдзіце ў прапанаваных радках лішнія словы. (паказваецца слайд)
                   Лы(ж,ш)ка, сту(ж,ш)ка, сырае(ж,ш)ка, качарэ(ж,ш)ка, кні(ж,ш)ка, сце(ж,ш)ка, перабе(ж,ш)ка, бро(ж,ш)ка, ду(ж,ш)ка, дзе(ж,ш)ка, стры(ж,ш)ка, мо(ж,ш)ка.
   (лішнія словы – брошка, мошка, бо ў іх гук (ш) абазначаецца літарай ш, а ў іншых словах – літарай ж).

Заданне 2. Работа з падручнікам. Выкананне практыкавання 92 на старонцы
                   64. (вусна чытаем сказы, устаўляем прапушчаныя літары, тлума-
                   чым напісанне).

Заданне 3.Запіс сказаў пад дыктоўку.

      1.Чалавеку, які ўлюбёны ў свой край, дорага ўсё: свіст тоненькай травінкі над схаваным між купін птушыным гняздом, ласіны след на заснежанай лясной дарожцы, усплеск рыб на вадзе сцішанага возера.
     2.Год назад, у сорак другім, калі партызаны не мелі вопыту і надзейнай радыёсувязі, былі выпадкі, калі немцы і паліцаі, убачыўшы партызанскія кастры, раскладвалі свае непадалёку і ўводзілі лётчыкаў у зман.

---знайсці словы на правапіс звонкіх і глухіх зычных. (над, між, след, дарожцы, рыб, год, назад, выпадкі, лётчыкаў).

---знайдзіце ў гэтых сказах словы з прыстаўнымі зычнымі. (возера, вопыту).

5.    Кантрольны этап. Выкананне выніковага міні-тэста на 2 варыянты. (дадатак 1)

6.    Падагульненне.
        Выкладчык.  Ітак, звернемся яшчэ раз да эпіграфа і знойдзем словы на нашу сённяшнюю тэму. Якія гэта словы? (адкрыта, адценняў)
          А прывядзіце свае прыклады слоў са звонкімі, глухімі, свісцячымі і шыпячымі зычнымі. (дарожка, след,смяешся, грыб, кніжка і інш.)

7.    Выстаўленне адзнак за ўрок. Дамашняе заданне.
Знайсці па адной праказцы ці прымаўцы, дзе ёсць словы на правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых зычных.

8.    Рэфлексія.
Выкладчык. У пачатку ўрока мы з вамі пачалі сеяць зярняткі ведаў. Ахарактарызуйце, калі ласка, на якой “стадыі росту” знаходзяцца цяпер вашы “веды – зярняткі”.
               1.ляжу ў глебе;
               2.стала прарастаць;
               3.узышло;
               4.вырасла;
               5.закаласілася.

(паказваецца на слайдзе і на кожны пункт, як навучэнцы ацэньваюць свае веды, падымаюць рукі).
              
 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий