Тэма ўрока: “Аднасастаўныя сказы”
Мэта: актуалізаваць і
паглыбіць веды навучэнцаў пра аднасастаўныя сказы ва ўзаемасувязі формы,
значэння і функцыі, пра іх будову і разнавіднасці; умець вызначаць іх у тэксце,
адрозніваць аднасастаўныя сказы ад двухсастаўных няпоўных; удасканальваць
уменне здабываць веды самастойна і ў сумесным пошуку; працягваць развіваць
інтэлектуальныя і пазнавальныя ўменні; садзейнічаць усведамленню сувязі новага
матэрыялу з раней вывучаным; стварыць псіхалагічны камфорт, умовы для выхавання
цікавасці да беларускай паэзіі праз творчасць Максіма Танка.
Метадычная
мэта:
выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроку.
Тып урока: урок паўтарэння і
падагульнення.
Тэхналогія: мультымедыя-ўрок,
прэзентацыя тэмы.
ХОД УРОКА
1. Арганізацыйны момант.
1.1. Уступнае слова выкладчыка.
(узаемнае прывітанне выкладчыка і навучэнцаў). Праверка падрыхтоўкі навучэнцаў
да ўрока.
1.2.
Чытанне навучэнкай на памяць урыўка з верша Максіма Танка “Родная мова”.
Выкладчык.
Не здзіўляйцеся такому незвычайнаму
пачатку ўрока. Мы не проста звярнуліся яшчэ раз да творчасці Максіма Танка на ўроку мовы. Яго вершы паслужаць нам дыдактычным матэрыялам пры
паўтарэнні тэмы “Аднасастаўныя сказы”.
1.3.
Запіс навучэнцамі даты, тэмы ўрока ў сшыткі.
2. Актуалізацыя ведаў.
2.1.
Праца з эпіграфам. (выразнае чытанне).
- Пра што , на вашу думку,
гаворыць Максім Танк у гэтых вершаваных радках? (Пра беларускую мову.)
2.2.Фармулёўка мэты ўрока.
Выкладчык. Сёння мы зробім яшчэ
адзін крок у спасціжэнні мовы. Хочацца разам з вамі пасеяць зярняткі ведаў, каб
яны ўзышлі, а ў патрэбны для вас час “буйна ўскаласіліся” і дапамаглі ў дасягненні
вашых жыццёвых мэт, пры здачы на другім курсе экзамена па мове. Ітак,пачнём
“сеяць”. Давайце паставім перад сабой мэту. Што неабходна засвоіць нам на
працягу ўрока? (Слайд дэманструецца пасля
таго, як навучэнцы вызначаць мэту самастойна).
Мэта: засвоіць будову і разнавіднасці
сказаў з адным галоўным членам; умець вызначаць аднасастаўныя сказы ў тэксце,
адрозніваць іх разнавіднасці.
3. Матывацыйны этап.
3.1.Вусны сінтаксічны разбор сказа-эпіграфа.(эпіграф паказваецца на слайдзе)
- сказ клічны, просты, аднасастаўны, выказнікавы,
безасабовы.
3.2.Міні-тэст. Вызначце з
прапанаваных сказаў аднасастаўныя.
А) Ад стрэлу заклала вушы.
Б) Хмурны дзень у чыстым полі.
В) Прыйшоў
дадому позна.
Г) Гуслям, княжа, не пішуць
законаў.
Адказ: А, Г.
-
Вызначце від аднасастаўных сказаў з папярэдняга задання.
Адказ: А
–безасабовы сказ;
Г
– няпэўна-асабовы сказ.
-
Якімі з’яўляюцца сказы Б і В з гэтага задання?
Адказ: Б,В –двухсастаўныя няпоўныя
сказы.
4. Паглыбленае паўтарэнне, замацаванне на практыцы.
4.1.Праца з табліцамі.
- На якія групы падзяляюцца
аднасастаўныя сказы? (з галоўным членам
дзейнікам – дзейнікавыя, з галоўным членам выказнікам – выказнікавыя).
- Назавіце аднасастаўныя сказы з
галоўным членам выказнікам. (пэўна-асабовы,
няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы).
- Як называюцца аднасастаўныя
сказы з галоўным членам дзейнікам? (назыўныя).
(правяраюцца
і дапаўняюцца адказы навучэнцаў, агучваецца схема, паступова паказваюцца
слайды).
-Якія сказы называюцца
безасабовымі?
Безасабовыя сказы – гэта аднасастаўныя сказы з
галоўным членам выказнікам, пры якім зусім адсутнічае і не падразумяваецца
дзейнік (яго няма і быць не можа).
-Чым выражаецца выказнік у такім
сказе?
Выказнік выражаецца:
А) Безасабовым дзеясловам.
Змяркалася.
Б) Інфінітывам. Быць навальніцы.
В) Прыслоўем стану. У лесе ціха.
Г) Дзеепрыметнікам
залежнага стану. У пакоі прыбрана.
Д) Адмоўным словам няма. Няма больш халадоў.
Е) Інфінітывам у
спалученні з дзеясловам. Хацелася спаць.
Заданне 1. Выпішыце безасабовы
сказ з
верша Максіма Танка, абгрунтуйце выбар. (верш
паказваееца на слайдзе і выразна чытаецца навучэнкай.)
Заўсёды можна знайсці
Нейкія словы пры развітанні
З юнацтвам, каханнем,
З
усходам і захадам сонца,
З
адлятаючым выраем,
З
ападаючай лістотай,
З дажджом
і снегам,
З
прыдарожнымі студнямі,
З
начлежным гасцінным цяплом,
З сяброўскай
бяседай і чаркай…
І толькі не
знойдзеш іх
Пры развітанні з Радзімай.
(выкладчык
звяртае ўвагу навучэнцаў на дзеепрыметнікі “адлятаючым”, “ападаючай”, якія
маюць неўласцівую беларускай мове форму. Яны ўтвораны ад дзеясловаў цяперашняга
часу незакончанага трывання з дапамогай суфікса -юч-.)
-Якія сказы называюцца
пэўна-асабовымі?
Пэўна-асабовыя сказы – гэта аднасастаўныя сказы з
галоўным членам выказнікам, які выражаны дзеясловам у форме першай ці другой
асобы цяперашняга і будучага часу, а таксама дзеясловам загаднага ладу.
Я, МЫ, ТЫ, ВЫ.
Заданне 2. Выпішыце пэўна-асабовы
сказ з верша
Максіма Танка. (верш паказваецца на слайдзе
і выразна чытаецца навучэнкай.)
Не хачу спяшацца
пакідаць
Родныя дарогі і хаціны,
Поле з каласамі,
сенажаць,
Гэта неба над маёй краінай.
Але не хачу дажыць часоў,
Калі плечы ад
гадоў сагнуцца
І з усіх маіх былых сяброў
Толькі дзве
далоні застануцца.
-Вусна замяніце аднасастаўны сказ
двухсастаўным.
-Якая роля аднасастаўных
сказаў у мове? (аднасастаўныя сказы больш
экспрэсіўныя і дынамічныя.)
Выкладчык. Не з’яўляюцца пэўна-асабовымі
сказы, у якіх галоўны член выражаны дзеясловам прошлага часу, бо
формы прошлага часу не паказваюць на пэўную асобу.
Надзеў
кажушок і накіраваўся ў лес. (двухсастаўны няпоўны сказ).
-Якія сказы называюцца
няпэўна-асабовымі?
Няпэўна-асабовыя сказы – гэта аднасастаўныя сказы з
галоўным членам выказнікам, які выражаны дзеясловам у форме трэцяй асобы
множнага ліку цяперашняга, будучага і прошлага часу.
ЯНЫ
Заданне 3.Выпішыце няпэўна-асабовы
сказ з верша Максіма Танка. (верш
паказваецца на слайдзе і выразна чытаецца навучэнкай.)
Прапісалі мне
Лячэбную гімнастыку.
Але паколькі
Ў
маім мужскім родзе
Ніхто
і ніколі попусту
Не махаў
рукамі,
Не сягаў нагамі,
Не круціў
галавой,
Ні языком, -
Пайшоў на дрывотню
Біць дровы.
Потым
урач гаварыў:
-Ну, бачыце, як памагла
Лячэбная
гімнастыка.
-Якія сказы называюцца абагульнена –асабовымі?
Абагульнена-асабовыя сказы – гэта аднасастаўныя сказы з
галоўным членам выказнікам, які абазначае дзеянне, што аднолькава адносіцца да
любой асобы, да кожнага.
ПРЫКАЗКА, АФАРЫЗМ
Сказанага слова да губы не вернеш.
-Прачытайце наступныя сказы. Чым
яны адрозніваюцца ад папярэдніх?
Вечар. Цішыня.
(аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам)
-Як яны называюцца? (назыўныя.)
-Чым выражаецца дзейнік у
назыўных сказах? (назоўнікам у назоўным
склоне.)
-Параўнайце папярэднія сказы з наступнымі сказамі (сказы паказваюцца на слайдзе)
Вечар цудоўны. Вецер
ціхі.
-Што гэта за сказы? (двухсастаўныя няпоўныя сказы.)
Заданне 4. Выпішыце назыўныя сказы
з верша Максіма Танка. (верш паказваецца
на слайдзе і выразна чытаецца навучэнкай.)
Цёмны месяц, цёмны шлях,
Цёмны снег на ўсіх палях,
Цёмны іней на садах…
А яшчэ цямней у вачах.
Ад таго, што падвяла,
На сустрэчу
не прыйшла,
З нейкім іншым да
святла
Правяла ноч весела.
Сам не знаю, як дамоў
Я з гармонікам
дайшоў,
Як ён сцежкай
мяне вёў,
Па якой прайшла любоў.
-Вызначце ролю назыўных сказаў у
тэксце. (Сказы лаканічныя, кароткія. У
той жа час ствараюць наглядны малюнак, асабліва ў спалучэнні з эпітэтамі.)
5. Хвілінка адпачынку. Зарадка з арфаграфічнай размінкай “Правапіс
прыслоўяў” (калі прыслоўе пішацца
разам – пляснуць у далоні, калі асобна – рукі падняць угору, калі праз злучок –
рукі развесці ў бакі.) Прыслоўі паказваюцца на слайдзе.
Наўздагон, упоперак, у абхват,
памалу, па-нашаму, на хаду, наспех, налева, па-першае, як-небудзь, як след,
якраз, раз-пораз, на памяць, з ранку да вечара, зранку.
6. Работа з падручнікам. Выкананне вусна практыкавання
на старонцы 190, практыкаванне 250. (падручнік “Беларуская мова.”, 10 клас).
- навучэнцы чытаюць сказы і вызначаюць іх
разнавіднасці.
7. Зварот да апорнага канспекта. (на слайдзе паказваецца схема
аднасастаўных сказаў.)
Тыпы аднасастаўных сказаў
назыўны безасабовы пэўна-асабовы няпэўна-асабовы абагульнена-асабовы
назоўнік безасабовы
дзеяслоў 1-й дзеяслоў 3-й асо- прыказка,
афарызм
у назоўным дзеяслоў ці 2-й асобы бы мн.л., цяп.,буд. ,
склоне цяп. і буд.
часу прошл.часу
ці
загаднага ладу
Скарынка. Світае. Цябе ніколі не Размясцілі нас Беражы і ахоўвай
Скіба.
забуду. у суседнім пакоі. залатыя правы
нашай роднай
мовы.
8. Кантрольны этап. Выкананне выніковага тэста. Дадатак
1. (пры выкананні тэста навучэнцы карыстаюцца апорнай схемай.) Адказы пасля выканання тэста паказваюцца на слайдзе, некалькі
жадаючых навучэнцаў здаюць свае работы.
Адказы: 1) а, б; 2) б,г; 3) в,г,д; 4) в,г; 5) а, б, в; 6) в; 7) А – У дажджлівыя ночы мне добра спіцца. Б – Белым снегам завеяла
ўсе дарогі.
9. Падагульненне. Агучванне апорнай схемы з прывядзеннем сваіх
прыкладаў аднасастаўных сказаў.
10. Выстаўленне адзнак за ўрок. Дамашняе заданне.
- выпісаць з рамана Івана Мележа
“Людзі на балоце” па два аднасастаўных сказа на кожны від.
11. Рэфлексія.
Выкладчык. У пачатку ўрока мы з
вамі пачалі сеяць зярняткі ведаў. Ахарактарызуйце, калі ласка, на якой “стадыі
росту” знаходзяцца цяпер вашы “веды-зярняткі”:
1) ляжу ў глебе;
2) стала прарастаць;
3) узышла;
4) вырасла;
5) закаласілася.
(паказваецца
на слайдзе, і на кожны пункт, як навучэнцы ацэньваюць свае веды, падымаюць рукі).
Дадатак 1
Заданні выніковага тэста
1.Адзначце
аднасастаўныя сказы.
А) Мне ніколі дагэтуль не даводзілася
быць у Жыровічах.
Б) У грудзях як скамянела.
В) Ночы пачаліся ціхія, вільготныя і
цёмныя.
Г) За кузняй над лесам віселі дзве цёмныя
хмары.
2.Адзначце
пэўна-асабовыя сказы.
А) Мне па душы глухія пушчы, лістоты
замець на дварэ.
Б) Іду і ў звечарэлай цішыні, мінаю ліпы,
ясені і клёны.
В) А там, на ўлонні, іржанне коней, а там,
за гаем, крык журавоў.
Г) Пад
гэты гром, пад дождж упарты то там, то тут пачуеш жарты.
3.Адзначце
абагульнена-асабовыя сказы.
А) Зямля! Што зрабілі з табою, з тваёю
крынічнай душою?
Б) У храме зялёным, у цішы лясной, нібы
прад іконай, стаю прад табой, возера Свіцязь.
В) Навуку за плячыма не носяць.
Г) На гонары далёка не заедзеш.
Д) Папрацуеш
да поту – пад’ясі ў ахвоту.
4.Адзначце
няпэўна-асабовыя сказы.
А) Дні мае, дні мае залатыя, што над
поймай, як гусі, крычыце?
Б) Ранняй вясной гром за акном, гром над
палямі.
В) Звезлі з поля залатое жыта.
Г) У будзённыя дні ўставалі рана.
Д) Люблю цябе, мой Нёман родны.
5.Адзначце
безасабовыя сказы.
А) У лесе і за ракой было сёння ціха ад
самай раніцы.
Б) На мяжы, пад дзічкай пахла свежым
сенам.
В) Сёння Андрэю было асабліва трывожна і
непамысна.
Г) Стагі, стагі, стагі, як песні аб
нядолі, у суцемках густых на шэрых паплавах.
6.Адзначце
назыўныя сказы.
А) Не будзьце раўнадушнымі ніколі.
Б) Восень, сыграй мне на скрыпцы вятроў
песню прасветленай далечы сіняй.
В) Росны ранак.Травы. Сонца. Птушак, птушак галасы.
Г) Пясчаны бераг ля
Нароўлі.
Касцёр за плёсам, як свяча.
Д) Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым
лёдам.
7.Замяніце
двухсастаўны сказ безасабовым.
А) У дажджлівыя ночы я добра сплю.
Б) Белы снег завеяў усе дарогі.
Тэма: «Аднасастаўныя сказы»
Мэта ўрока:
навучальная: актуалізаваць і паглыбіць
веды навучэнцаў пра аднасастаўныя
сказы ва ўзаемасувязі формы, значэння і
функцыі, пра будову і
разнавіднасці сказаў з адным галоўным членам;
умець вызна-
чаць іх у тэксце, адрозніваць аднасастаўныя сказы
ад двухсас-
таўных няпоўных;
развіваючая: працягваць развіваць інтэлектуальныя і пазнавальныя ўменні,
спрыяць развіццю
творчых здольнасцей навучэнцаў;
выхаваўчая: стварыць псіхалагічны камфорт, умовы для выхавання
цікавасці
да беларускай паэзіі праз творчасць Максіма
Танка;
метадычная: выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на ўроку.
Тып урока: урок паўтарэння і
падагульнення.
Тэхналогія: мультымедыя-ўрок,
прэзентацыя тэмы.
Ход урока
|
Тэхналогія ўрока
|
||
Метады
навучання
|
Сродкі
|
Формы арг-цыі
дзейнасці нав-цаў
|
|
1.Арганізацыйны момант
|
славесны
|
франтальная
|
|
2.Актуалізацыя ведаў
2.1.праца з эпіграфам
2.2.фармулёўка мэты ўрока
|
рэпрадуктыўны
|
славесны
партрэт
М.Танка
|
індывідуальная
|
3.Матывацыйны этап
3.1.разбор сказа-эпіграфа
3.2.міні-тэст
|
часткова-
пошукавы
|
прэзента-
цыя
|
франтальная
|
4.Паглыбленае паўтарэнне,
замацаванне на практыцы
4.1.праца з табліцамі
4.2.заданні 1,2.3,4.
|
рэпрадуктыўны
|
прэзентацыя
вершы
|
франтальная
індывідуальная
|
5.Хвілінка адпачынку
|
|||
6.Работа з падручнікам
|
рэпрадуктыўны
часткова-
пошукавы
|
падручнік
|
франтальная
індывідуальная
|
7.Работа з апорным
канспектам
|
рэпрадуктыўны
|
апорны канспект
|
індывідуальная
|
8.Кантрольны этап
|
рэпрадуктыўны
|
тэст
|
індывідуальная
|
9.Падагульненне
9.1.выстаўленне адзнак
9.2.выдача дам.задання
|
інфармацыйны
|
апорны
канспект
славесны
|
франтальная
|
10.Рэфлексія
|
інфармацыйны
|
прэзентацыя
|
індывідуальная
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий